Гісторыя пра казачную прынцэсу Жызэль, якая трапляе са свайго чароўнага сьвету на вуліцы Нью-Ёрка. З намаляванай мульцяшкі прынцэса пераўтвараецца ў звычайную жывую дзяўчыну. Далёка ад дома яна знаходзіць новых сяброў і атрымлівае часовы прытулак у кватэры Роберта, пасьпяховага юрыста, і яго дачкі. У той жа час на пошукі прынцэсы выпраўляецца самаадданы прынц Эдвард. Але ня толькі ён...