У Ізраіль прыязджае александрыйскі цырыманіяльны паліцэйскі аркестр, каб даць канцэрт у мястэчку Пэтах Тэква ('дзірка надзеі'). Музыкаў ніхто не сустракае, і яны вырашаюць знайсці дарогу самастойна. З-за фанетычных асаблівасцяў арабскай мовы аркестранты трапляюць у мястэчка Бэтах Тэква ('гарантыя надзеі'). Ім давядзецца заночыць там, дзе няма «ні арабскай культуры, ні ізраільскай».