Вінсэнт ван Гог апантаны жывапісам і хоча змяніць свет. На параду свайго сябра Поля Гагена ён пераязджае ў Арль у пошуку натхнення і святла для сваіх карцінаў. Тут, на поўдні Францыі, галандскі мастак выпрацоўвае ўнікальную творчую манеру, якая, аднак, не адразу знаходзіць прызнанне.