Загадкавы мужчына сярэдніх гадоў праводзіць цэлыя дні за столікам кавярні "Кропка", гутарыць з людзьмі і занатоўвае тое, што яны яму апавядаюць. Хто ён - псіхолаг, пісьменнік, прыватны дэтэктыў? Самыя розныя людзі: паліцыянт, манашка, пенсіянерка - прыходзяць да яго з просьбаю выканаць іхныя жаданні, і кожнаму з іх ён дае заданне, пасля выканання якога жаданне павінна спраўдзіцца. Адкуль у мужчыны гэткая моц - ад бога ці ад д’ябла?