На пошукі свайго 16-гадовага сына Трыстана, які ўцёк з дому, Крысціна Мартэн накіроўвае двох сяброў сваёй бурлівае маладосці – нахрапістага журналіста Жана Люка і вечна дэпрэсіўнага настаўніка Франсуа Піннёна. Кожны з іх лічыць што ўцекач Трыстан іх сын, ня ведаючы, што насамрэч ягоны татуля – трэці сябрук, Поль. А Трыстан не падазрае, якая плынь бацькоўскай любові толькі і чакае, каб абрынуцца на яго. Пакуль што ён вандруе па поўдні Францыі са сваёй выпадковаю знаёмаю...