Таксі 3

Taxi 3

5.8

15+

2003

У трэцяй частцы шалёных прыгодаў марсэльскага таксіста Даніэля і ягонага сябра-паліцыянта Эмільена - пошукі банды Санта-Клаўсаў, якія рабуюць марсэльскія банкі. Эмільен так заняты сваёй справаю, што нават не заўважае, што ягоная дзяўчына Пэтра чакае дзіця. Захапіўшыся пошукамі рабаўнікоў, ён арыштоўвае свайго начальніка – камісара Жыбера, прыняўшы яго за злачынцу, калі той пераапрануўся ў строй Каляднага Дзеда, каб незаўважна ўвайсьці ў банду. Нарэшце Эмільен пры дапамозе ўсё таго ж Даніэля знаходзіць сапраўдных рабаўнікоў, але сам трапляе да іх у палон. Даніэль, нягледзячы на пратэсты ягонае нявесты Лілі, спяшаецца выратаваць сябра з бяды, выкарыстоўваючы свой талент непераможнага трасэра.

Баявік

Камедыя

Крымінал

Пераклад і агучка

Агучка