У Францыю прыязджае міністр абароны Японіі. Мэта яго візіту - азнаёміцца з французскім досведам барацьбы з тэрарызмам і падпісаць «кантракт стагоддзя» аб узаемным супрацоўніцтве. Нечакана падчас паказальных выступленняў французскай паліцыі міністра абароны выкрадае гангстарская групоўка «Якудза», якая прагне сарваць заключэнне найважнейшага кантракту. Даніэль і Эмільен выпраўляюцца на пошукі высокага госця. У справу ўступае ўжо добра знаёмае нам таксі ...