Судзумэ, 17-гадовая дзяўчына, што жыве ў ціхім горадзе на Кюсю, аднойчы сустракае маладога падарожнага, які шукае дзверы. Яна сочыць за ім і знаходзіць дзверы ў руінах сярод гор, якія самотна стаяць, быццам бы яны — адзінае, што засталося пасля катастрофы. Нешта цягне Судзумэ, і яна ўваходзіць у іх. Пасля гэтага, дзверы пачынаюць адчыняцца адны за аднымі па ўсёй Японіі. Адчыненыя дзверы нясуць за сабой толькі пакуты і разбурэнні, таму іх трэба зачыняць. Так Судзумэ пачынае сваё падарожжа па закрыцці таямнічых дзвярэй.