Шаснаццацігадовы Джым Хоўкінс адпраўляецца на пошукі таямнічай Планеты Скарбаў у кампаніі сапраўдных касмічных піратаў. Пад кіраўніцтвам карабельнага кока, кібарга Джона Сільвера, ён становіцца ўмелым космаматросам і не раз ратуе касмічны галеон ад найбольшых небяспекаў: чорных дзір, выбухаў звышновых і касмічных штармоў.