Маладая курсантка ФБР Кларыса Старлінг атрымлівае важнае заданне: разгаварыць зняволенага псіхіятра, маньяка-канібала Ганібала Лектара. Лектар гуляе з Кларысай у хітрыя псіхалагічныя гульні, а яна намагаецца ўстаяць перад ягоным ціскам і атрымаць падказкі, што дапамогуць злавіць іншага маньяка.