Новы брытанскі прэм'ер Дэйвід закохваецца ў сваю чароўную сакратарку Наталі. Яго сястра Карэн у гэты час усё больш пераконваецца, што яе муж Гары вядзе раман убаку. Пісьменьнік Джэмі, аднойчы вярнуўшыся дадому, застае сваю каханую зь іншым мужчынам. Усе гэтыя пачуцьцевыя лініі сплятаюцца і дасягаюць эпагею ў калядны вечар.