Паспяховая дызайнерка інтэр’ераў Лэйсі даўно забылася пра рамантыку. Сёння яе прыярытэт - кар’ера. Напярэдадні здачы важнага праекту яе найлепшая сяброўка дзяцінства - Эйва - просіць Лэйсі пабыць дружкаю на сваім вяселлі і ўпрыгожыць іх дамок для мядовага месяца. Паводле сямейнай легенды, пара, што правядзе ноч у калядным дамку, знойдзе вечнае каханне і шчасце. Упрыгожыць дом падавалася Лэйсі простым заданнем, але яе чакалі неспадзяванкі: брат Эйвы пастанавіў дапамагчы Лэйсі, а праз моцную завею яны вымушаныя заначаваць у калядным дамку. Ці спрацуе рамантычная магія?