Жыццё Гары Потэра нельга назваць салодкім: яго бацькі памерлі, а ад дзядзькі з цёткай, якім дастаўся сірата на выхаванне, няма чаго чакаць ласкі. Але ў адзінаццаты дзень нараджэння Гары ўсё мяняецца. Хлопчык даведваецца, што насамрэч ён чараўнік і прыняты ў школу магіі. Там яго чакаюць неверагодныя прыгоды, сябры і ключ да разгадкі таямніцы смерці бацькоў.