Што адбываецца ў галаве дзіцёнка? Мультфільм «Галаваломка» у надзвычай цікавы спосаб адкрывае гэтую таямніцу. Пазнаёмцеся з 5 базавымі эмоцыямі 12-гадовай Райлі: гэта Радасць, Сум, Гнеў, Страх і Агіда. Яны дапамагаюць Райлі і кіруюць яе паводзінамі. Але што адбудзецца, калі Радасць і Сум згубяцца ў глыбінях падсвядомасці?