Спакой вёскі ля падножжа гораў напярэдадні Калядаў парушае вяртанне Карла з чужыны, дзе ён няблага разжыўся грашыма. Гэтак ён адразу робіцца зайздросным жаніхом для мясцовых дзяўчат, ажно да такой ступені, што яны бяруць Карлаву хату штурмам. Аднак маладзён жаніцца пакуль не збіраецца, і ягоны брат прыдумвае, што ахвочым да вяселля дзяўчатам трэба даць невыканальныя заданні...