Аўтары прапаноўваюць нечаканую версію ўсім вядомай з дзяцінства казкі. Чырвоны Каптурок – зусім не тая цнатлівая дзяўчынка, якую мы прызвычаіліся бачыць у шматлікіх экранізацыях класічнага сюжэту. Расследваннем яе знікнення займаецца інспектар Жаба, які, збіраючы сведчанні, задае сабе пытанні: чаму Бабка жыве так далёка ад унучкі, хто скіраваў Чырвоны Каптурок праз гушчар лесу, і чым насамрэч займаецца Воўк? Адказы на гэтыя ды іншыя незвычайныя пытанні – у вясёлай сямейнай мультыплікацыйнай камедыі.