Эгаістычны малады гандляр Чарлі Бэбіт дазнаецца, што яго бацька памёр і завяшчаў практычна ўсю сваю шматмільённую маёмасць іншаму сыну, Рэйманду, хвораму на аўтызм, пра існаванне якога Чарлі не ведаў. Але ў яго ёсць план, як гэту «недарэчнасць» выправіць. Згодна з ім Чарлі выкрадае недзеяздольнага брата з лякарні для псіхічна хворых...