Кевіну, які заўсёды марыў застацца ў доме аднаму, каб пад час адсутнасці сваёй велізарнай і клапатлівай сям'і, адпачыць і заняцца тым, чым яму хочацца, а не тым, што яму дазваляюць, напярэдадні Калядаў усміхаецца ўдача. Усе яго сваякі вырашылі адпачыць на Каляды ў Парыжы, але ў спешцы, з'ехаўшы ў аэрапорт, яны забываюць Кевіна дома. А няўрымсліваму хлопчыку толькі гэтага і трэба. Ён забаўляецца дома на поўную катушку і нават, калі ў хату залезлі рабаўнікі, малы не разгубіўся. Ён стварыў для іх такія выпрабаванні, што злодзеі былi не вельмі рады, што трапілі ў гэты злашчасны для іх дом...