16 кварталаў - гэта адлегласць ад паліцэйскага ўчастка да будынка суда ў адным з раёнаў Нью-Ёрка. Паліцэйскі і сведка, якому трэба даваць паказанні ў судзе, мусяць пераадолець гэтыя 16 кварталаў. Паліцэйскі Джэк Мослі - белы, немалады, стомлены, маўклівы, амаль прадажны. Ён яшчэ захаваў у сабе і рэшткі самапавагі, і рэшткі прафесійнага кодэкса.